1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі бок з аптымізмам глядзіць на развіццё адносін з Еўрасаюзам. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я аптымістычна гляджу на развіццё нашых адносін з Еўрапейскім саюзам. Мы працуем над аблягчэннем візавага рэжыму з ЕС. Не магу сказаць, што там няма нейкіх шурпатасцей. Але ёсць праблема, якую мы павінны абмяркоўваць, і мы абмяркоўваем з нашымі еўрапейскімі партнёрамі", - заявіў Уладзімір Макей.
Ён адзначыў, што каля месяца таму адбыўся візіт беларускай дэлегацыі ў Брусель, дзе абмяркоўваліся пытанні, звязаныя з аблягчэннем візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. "Ёсць, на жаль, некалькі праблем, на якія мы не можам закрываць вочы, асабліва ў цяперашняй сітуацыі, звязанай з наплывам вялікай колькасці мігрантаў у Еўропу. Таму мы павінны, праводзячы перагаворы па візавым рэжыме з ЕС, улічваць у першую чаргу тыя выклікі і небяспекі, якія могуць мець негатыўныя наступствы для Беларусі, што мы і робім", - дадаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.