3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зняцце краінамі Захаду санкцый павінна даць дадатковыя магчымасці айчыннай эканоміцы. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы не заслугоўвалі санкцый. Знялі іх - добра. Мы пачалі дамаўляцца, напрыклад, па тэкстылі і г.д. Мы хочам, каб наша эканоміка не тое што ўздыхнула за кошт Захаду, але хаця б дадатковы глыток яна павінна атрымаць", - сказаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што запатрабуе немалых намаганняў прасоўванне на заходнія рынкі прадукцыі айчыннага машынабудаўнічага, а таксама нафтахімічнага комплексу і іншай.
У сувязі з гэтым Прэзідэнт Беларусі лічыць першачарговым пытаннем фінансаванне. "На Захадзе вялікая колькасць грошай, і калі б мы маглі падкрэдытоўвацца там хаця б пад сярэдні невялікі працэнт, гэта для нас было б добра. Гэта значыць, мы змаглі б атрымаць больш танныя грошы. Працуем цяпер па розных напрамках, такая магчымасць ёсць, яна адкрываецца. Што ў гэтым дрэннага?" - заявіў Аляксандр Лукашэнка.