26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія войскі гатовы адбіць пагрозу з любых напрамкаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вельмі акуратна выбудоўваем сваю ваенную палітыку і гатовы адбіць пагрозу з любых напрамкаў. Таму ў нас і армія не такая, як ва Украіне або Расіі: у нас няма велізарных часцей, якія могуць быць выстраены франтамі, - у нас выключна мабільныя часці і тэрытарыяльная абарона, куды мы можам прызваць паўмільёна чалавек, - расказаў Аляксандр Лукашэнка, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас пакуль няма патэнцыяльных ворагаў".
Прэзідэнт адзначыў, што мабільныя ўзброеныя сілы гатовы хутка зрэагаваць на любую пагрозу і імгненна рушыць ў патрэбным напрамку, а фарміраваць у выпадку пагрозы вялікія групоўкі нават небяспечна. "Пры сучаснай высокадакладнай зброі цябе заўважаць і там жа, дзе сфарміруеш групоўку, разбамбяць, - растлумачыў ён. - Таму ў нас упор на мабільныя ўзброеныя сілы. Мы вырабляем для іх сваю тэхніку і пачалі ўжо вырабляць сваё ўзбраенне. Не хочам ні ў каго купляць, таму што вопыт Украіны паказвае: ваявалі, ваявалі - снарады скончыліся, і потым трэба ў кагосьці будзе прасіць гэтыя снарады або патроны".