12 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі падштурхнула інтэграцыйныя працэсы на прасторы СНД. Такое меркаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў у інтэрв'ю ТАСС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Саюзная дзяржава стала правобразам ЕўрАзЭС, Еўразійскага эканамічнага саюза. Мы ж адсюль бралі гэтыя ўсе прыклады", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт пры гэтым адзначыў, што ў Еўразійскім эканамічным саюзе яшчэ не дасягнуты той узровень інтэграцыі, які існуе паміж Беларуссю і Расіяй у Саюзнай дзяржаве. "Мы ўскалыхнулі і СНД (тыя, хто засталіся ў ёй, пачалі надаваць вялікае значэнне)", - заўважыў беларускі лідар.
"Хоць у Расіі не ўсе тады да гэтага былі гатовы, і калі б не рашучасць Ельцына, які ўзяў і секануў - так, пойдзем, - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - І мы заключылі гэта пагадненне. І з таго часу мы вельмі шмат зрабілі. У многім і падштурхнулі інтэграцыйныя працэсы. Таму гэта была гістарычная падзея".
"Што датычыцца прэтэнзій, ваша праўда, народы маюць рацыю, калі прад'яўляюць нам прэтэнзіі, чаму іншым разам, калі можна прымаць рашэнні і ісці наперад, мы топчамся на месцы. Але гэта пытанне не да мяне", - дадаў Прэзідэнт.