1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сёння спецыяльную агульнаадукацыйную школу-інтэрнат нумар 13 Мінска для дзяцей з парушэннем слыху, расказаў яе выхаванцам аб сваёй мары, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Першакласнікі пацікавіліся ў кіраўніка дзяржавы, аб чым ён марыць. На што Аляксандр Лукашэнка адказаў: "У мяне вельмі шмат жаданняў, але ў гэты момант я мару, каб такія дзеці жылі разам з намі ў грамадстве і ніхто на іх не паказваў пальцам. Я не лічу, што яны людзі з абмежаванымі здольнасцямі або магчымасцямі. Нічога падобнага. Яны проста крыху адрозніваюцца ад нас, і я сёння пераканаўся ў гэтым".
Паводле слоў Прэзідэнта, палепшыць умовы жыцця для дзяцей з асаблівасцямі развіцця - адна з задач дзяржавы.
Спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат нумар 13 функцыянуе з лютага 1963 года. У 14 класах тут навучаюцца 120 дзяцей з парушэннем слыху, усе маюць інваліднасць.