2 лістапада, Віцебск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка аддае перавагу абутку "Марко", ім зацікавіўся і казахстанскі лідар Нурсултан Назарбаеў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў у час наведвання Віцебскага футравага камбіната, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Заслухоўваючы даклад аб развіцці прадпрыемства, якое ўваходзіць у холдынг "Марко", Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што носіць абутак гэтай фірмы. І тыя чаравікі, якія сёння на ім, таксама зроблены "Марко". Паводле слоў Прэзідэнта, абутак гэтай кампаніі яму падабаецца, ён прыцягвае ўвагу і іншых кіраўнікоў дзяржаў.
"Я нават калі сустракаюся з кіраўнікамі дзяржаў (яны ходзяць у італьянскіх, яшчэ нейкіх), Назарбаеў гаворыць: "А дзе гэта ты такое ўзяў?" Я кажу: "У Беларусі". - "Ды не можа быць!" Зняў і паказаў яму - "Марко" напісана", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
"І не трэба італьянскае, і не трэба французскае", - дадаў Прэзідэнт.