8 лютага, Мінск /Святлана Саўко - БЕЛТА/. Кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі прыняло рашэнне аб падтрымцы эканомікі Беларусі. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Прэзідэнт Расіі і прэм'ер не толькі паабяцалі, але прынялі рашэнне аб падтрымцы, як бы ні было складана ў Расіі, эканомікі Беларусі", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка, гаворачы аб выніках сваіх нядаўніх сустрэч з Прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным і прэм'ер-міністрам Дзмітрыем Мядзведзевым.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ў час гэтых сустрэч бакі падрабязна абмеркавалі многія праблемы, дамовіўшыся разам выходзіць з эканамічнай сітуацыі, якая склалася.