15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Год якасці - гэта курс на мадэрнізацыю, тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасцей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 лютага на ўрачыстай цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў у Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Гэта не проста паляпшэнне спажывецкіх або эксплуатацыйных характарыстык выпускаемай прадукцыі. Гэта курс на мадэрнізацыю, тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасцей, стварэнне новых працоўных месцаў і скарачэнне затрат", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "такія меры нададуць сур'ёзны імпульс нашаму вытворчаму сектару".
"Гатовы да вашых сустрэчных прапаноў, якія арганічна ўпішуцца ў дасягненне гэтых мэт у частцы сумесных праектаў, абмену вопытам і ўдасканалення найноўшымі распрацоўкамі", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да паслоў.