18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Себасцьяна Курца з назначэннем на пасаду федэральнага канцлера Аўстрыйскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў палітыку і новаму ўраду Аўстрыі поспехаў у рабоце, накіраванай на ўсебаковае развіццё краіны, рост дабрабыту яе грамадзян.
"Спадзяюся, што на гэтай адказнай пасадзе Вы будзеце і ў далейшым садзейнічаць дружалюбным беларуска-аўстрыйскім адносінам, пашырэнню супрацоўніцтва ў розных галінах, умацаванню сувязей паміж беларускім і аўстрыйскім народамі, а таксама канструктыўнаму ўзаемадзеянню Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза", - гаворыцца ў віншаванні.