4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб неабходнасці павелічэння штатнай колькасці пагранічнікаў у Беларусі звязана з задачамі па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пры зацвярджэнні рашэння на ахову дзяржграніцы органамі пагранічнай службы ў 2019 годзе.
"З улікам узрастання негатыўных фактараў, звязаных з незаконнай міграцыяй, наркатрафікам, кантрабандай (асабліва зброі), перад Дзяржпагранкамітэтам пастаўлена задача павялічыць да неабходнага штатную колькасць. Беспрэцэдэнтны крок, але нацыянальная бяспека - важнейшы фактар", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў сувязі з гэтым запатрабаваў прыняць вычарпальныя меры па павелічэнні і стварэнні новых падраздзяленняў граніцы. "Асабліва аб чым мы з вамі дамаўляліся - адраджэнне або ўзмацненне манеўраных груп. Гэта тыя групы, якія знаходзяцца заўсёды ў рэзерве кіраўнікоў пагранічных атрадаў і ў лічаныя хвіліны выстаўляюцца на напрамкі верагоднага руху праціўніка, калі там абвастрэнне сітуацыі", - сказаў ён.