Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

6 Кст 2023

Лукашэнка папярэдзіў краіны Захаду: няхай нават не разлічваюць расхістаць Беларусь

Лукашэнка папярэдзіў краіны Захаду: няхай нават не разлічваюць расхістаць Беларусь
Фота з архiва

6 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава не дазволіць краінам Захаду расхістаць Беларусь, у тым ліку ў перыяд электаральнай кампаніі 2024 года. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам у час рабочай паездкі ў Брэсцкую вобласць, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
 
Журналісты пацікавіліся падрыхтоўкай да будучай выбарчай кампаніі і папрасілі пракаменціраваць асобныя заявы аб нібыта прадвызначанасці вынікаў выбараў.

Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што дзяржава не ўтойвае свайго намеру ўплываць на выбарчы працэс, але толькі ў той частцы, якая датычыцца работы з людзьмі, растлумачэння выбаршчыкам, чаго на самай справе варты той ці іншы кандыдат, каб ніякія мярзотнікі не змаглі скарыстацца сітуацыяй. Да таго ж органы ўлады на месцах так ці інакш будуць задзейнічаны ў арганізацыі выбарчага працэсу, паколькі ЦВК не валодае дастатковай штатнай колькасцю супрацоўнікаў для гэтага.

Аднак Прэзідэнт выключыў якія-небудзь спробы націску на выбаршчыкаў: "Людзей трэба прасіць, ім трэба расказваць. І ў гэтым заключаецца роля кіраўнікоў палат парламента, губернатараў, усёй вертыкалі ўлады - данесці праўду да людзей".
 
Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў важнасць забеспячэння пераемнасці ў парламенце. "Нам вопыт патрэбны. Нельга (так, каб. - Заўвага БЕЛТА) вось агулам усіх змялі, прыйшлі новыя і год-паўтара (я ж працаваў у парламенце) не будуць ведаць, у якія дзверы зайсці", - сказаў Прэзідэнт.

Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, ці ёсць верагоднасць таго, што пры ўмяшанні краін Захаду на маючых адбыцца выбарах паўторыцца што-небудзь з падзей 2020 года, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Не паўторыцца. Гэта немагчыма". У Беларусі ўжо не вераць у добрыя намеры калектыўнага Захаду, паколькі пасля таго, як у краіне ў 2020 годзе адбыліся дэмакратычныя выбары, ніхто на захадзе "дзякуй" не сказаў.

"Цяпер мы з імі гульні на полі дэмакратыі ладзіць не будзем. Мы будзем выключна падыходзіць са сваіх пазіцый. Таму што мы ўбачылі, што гэта за "дэмакратыя", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі ўлічылі вопыт, атрыманы падчас выбарчай кампаніі 2020 года: "Мы ўжо гэтага наеліся, мы людзі вопытныя".

"Няхай нават не разлічваюць расхістаць Беларусь. Мы гэтага не дазволім. У тым ліку і таму, што ёсць вы, і за вас я нясу персанальную адказнасць. Я маю на ўвазе - прыхільнікі, якія зрабілі стаўку на Прэзідэнта, у тым ліку і сілавікі. Я за вас адказваю, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - І я, і ўсе мы нікому не дазволім краіну расхістаць. Гэта ваша краіна. Тыя, хто расхіствае, ведаюць, да чаго гэта прывядзе".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі