3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расіяне заўсёды былі для Беларусі блізкімі людзьмі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"
Пакуль я Прэзідэнт, ніводны камень у бок рускага чалавека, расіяніна кінуты не будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.Аляксандр Лукашэнка назваў цяперашні стан беларуска-расійскіх адносін важнейшым пытаннем. "Тэма вельмі вострая. Баюся сказаць лішняе, з аднаго боку. А з іншага - сітуацыя ўжо дайшла да таго, што я мала што маю права ўтойваць", - адзначыў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў яго складваюцца часам няпростыя, але ў цэлым добрыя адносіны з расійскім Прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Але, як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, у Расіі дзейнічаюць розныя сілы, у тым ліку і ў кіраўніцтве краіны. У выніку "некаторыя рэчы разыходзяцца з меркаваннем і рашэннямі самога Прэзідэнта", канстатаваў беларускі лідар.