22 снежня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Ніякіх датэрміновых выбараў у Беларусі не будзе. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час падрыхтоўкі праекта бюджэту на 2018 год было прынята рашэнне дадаткова частку сродкаў накіраваць у рэзервовы фонд Прэзідэнта. "Прымаючы новы бюджэт, лямант паднялі бізнесмены ад палітыкі, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Тыя расходы, што былі запланаваны ў бюджэце, я яшчэ на 10 працэнтаў скараціў, пералічыўшы гэтыя сродкі ў рэзервовы фонд Прэзідэнта, які ў бюджэце будзе - не ў мяне ў кішэні - і будзе выкарыстоўвацца па прапановах урада і парламента".
"Там некаторыя гавораць: Прэзідэнт стварыў вялікі рэзервовы фонд, напэўна, выбары датэрміновыя будуць. Ніякіх датэрміновых выбараў у нас не будзе. Няма для гэтага ніякіх падстаў, тэндэнцый і іншых прычын", - падкрэсліў беларускі лідар.