10 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Саюзная дзяржава - гэта ўнікальнае інтэграцыйнае аб'яднанне, развітое па ўсіх напрамках. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 9 верасня журналістам па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нас часта абвінавачваюць у тым, што Саюзная дзяржава - толькі палітычны праект. Не, гэта ўнікальнае інтэграцыйнае аб'яднанне, развітое па ўсіх напрамках, і ў палітыцы таксама - вазьміце наш ваенна-палітычны саюз, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Падкрэслю: жыццё пераканаўча даказвае, што ўсё, што мы робім, накіравана на карысць і канкрэтныя патрэбнасці нашых людзей".
Прэзідэнт адзначыў, што беларусы і расіяне не адчуваюць сябе чужымі ў абедзвюх краінах, могуць свабодна перамяшчацца, атрымліваць адукацыю, працаўладкоўвацца. "Гэта дарагога варта. Прычым людзі ўпэўнены, што гэта само сабой зразумела, што так было заўсёды. Гэта і ёсць найлепшы доказ жыццяздольнасці нашага саюза. Я абсалютна перакананы, што паглыбленне інтэграцыі, нарошчванне разнапланавага ўзаемадзеяння - самы паказальны, дзейсны адказ усім нашым нядобразычліўцам. Разам мы толькі мацнейшыя", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.