7 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міжнародны аўтарытэт Беларусі істотна ўзрос. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу пятага і шостага скліканняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь выступала і выступае з ініцыятывамі па спыненні любых баявых дзеянняў і вырашэнні ўсіх пытанняў за сталом перагавораў. "Дзякуючы гэтаму міжнародны аўтарытэт Беларусі істотна ўзрос. І гэта тэма закранута тут невыпадкова, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Дэпутаты абедзвюх палат парламента мэтанакіравана працавалі ў адной звязцы з кіраўніком дзяржавы, урада, дыпламатычным корпусам, што дапамагло Беларусі зрабіць сапраўдны дыпламатычны прарыў. Парламенцкая асамблея арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе прыняла рашэнне правесці сваю 26-ю сесію ў Мінску".
Гэта мерапрыемства пройдзе ў беларускай сталіцы летам будучага года. У Мінску збяруцца больш за 700 палітыкаў з 57 краін.