6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Фінляндыі Саўлі Нііністэ і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - 100-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці Фінляндскай Рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь высока ацэньвае вопыт Фінляндыі ў эканамічнай, інавацыйнай, сацыяльнай і іншых галінах і ўдзяляе вялікую ўвагу пашырэнню сувязей з вашай краінай", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што канструктыўныя міждзяржаўныя адносіны з'яўляюцца асновай для ўмацавання беларуска-фінляндскага гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, падтрымкі рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі.