2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам Чыонг Тан Шанга, генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі гэтай краіны Нгуен Фу Чонга і в’етнамскі народ з нацыянальным святам – 70-й гадавінай абвяшчэння незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва і разглядае В’етнам як аднаго з галоўных партнёраў у рэгіёне Паўночна-Усходняй Азіі", - адзначаецца ў віншаванні.