29 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь павінна стаць прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы таксама павінны сур'ёзна падумаць аб тым, як зрабіць Беларусь прывабнай для багатых людзей з усяго свету. Даручаю ўраду, парламенту, Нацыянальнаму банку грунтоўна прааналізаваць сусветныя працэсы, што адбываюцца ў гэтай сферы, у тым ліку прааналізаваць заканадаўства, якое мы маем", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама даручыў унесці пакет сістэмных прапаноў па паўнацэнным фарміраванні і эфектыўным функцыянаванні фінансавага рынку і яго рэгулятара. "Прадумайце, што канкрэтна можна было б зрабіць, каб у нашу эканоміку вярнуліся капіталы з ценю, а Беларусь стала сур'ёзным рэгіянальным фінансавым цэнтрам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.