17 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае ўклад Германіі ва ўрэгуляванне канфлікту ва Украіне. Аб гэтым беларускі лідар заявіў 17 лістапада на сустрэчы з віцэ-канцлерам, федэральным міністрам замежных спраў ФРГ Зігмарам Габрыэлем, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Германія можа ўнесці вялікі ўклад у развіццё сучаснай гісторыі, калі яна будзе прадаўжаць сваю лінію па нармалізацыі сітуацыі ва Усходняй Украіне", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён таксама адзначыў: "Мы сапраўды маем шмат праблем і пасля сустрэчы ў "нармандскім фармаце" (у Мінску ў 2015 годзе. - Заўвага БЕЛТА), але там, ва Украіне, няма вайны. Калі б Германія не заняла жорсткую пазіцыю, там бы да гэтага часу гінулі людзі".