29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час адкрытага дыялогу з журналістамі заявіў, што не мае права самастойна адмовіцца ад прэзідэнцтва, калі па-іншаму не вырашыць народ. Ён таксама адзначыў, што яму было б непрыемна прайграць прэзідэнцкую кампанію, але не баіцца гэтага, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я не пайду і пайсці не магу. Не маю права. Я ўжо тлумачыў: калі абрушыцца краіна, а я пайшоў сам, то мяне абвінавацяць у баязлівасці. З мяне спытаюць. І яны будуць мець рацыю", - сказаў кіраўнік дзяржавы. "Я палітык. Я павінен змагацца, як гэта прынята па законах палітыкі. У мяне ёсць нейкі багаж. Мяне цяжка ў нечым абвінаваціць, зачапіць за што-небудзь", - дадаў ён.
"Знімаць сваю кандыдатуру на выбарах або не ісці на выбары я не маю права, калі ў мяне няма на гэта падстаў... Калі я буду жывы і здаровы ў 2015 годзе, вы, магчыма, мяне ўбачыце ў спісах кандыдатаў у прэзідэнты", - дадаў Прэзідэнт.