23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы, якія пражываюць за мяжой, змогуць прыняць удзел у галасаванні на выдзеленым для іх участку ў Мінску. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка напярэдадні пасяджэння ЦВК, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы вызначымся сёння, як будуць галасаваць некаторыя катэгорыі грамадзян. У першую чаргу грамадзяне, якія пражываюць за мяжой, выязджаюць за мяжу на пастаяннае месца жыхарства, атрымалі адпаведныя пашпарты, але пры гэтым пакуль з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі і знаходзяцца на консульскім уліку ў нашых дыпламатычных прадстаўніцтвах", - сказаў Ігар Карпенка.
Паводле слоў старшыні ЦВК, для іх будзе выдзелены ўчастак у Мінску, дзе яны змогуць прагаласаваць, прыехаўшы ў Беларусь. "У адпаведнасці са змяненнямі Выбарчага кодэкса Беларусі ўчасткі за мяжой у гэту выбарчую кампанію адкрывацца не будуць", - падкрэсліў ён.