22 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Цяпер прымаецца рашэнне аб пашырэнні бязвізавай прасторы Беларусі. Аб гэтым сёння ў час цырымоніі ўручэння вымпела, які пераходзіць Гомелю як лепшаму абласному гораду па добраўпарадкаванні, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Цяпер на завяршальнай стадыі ўзгаднення знаходзіцца праект указа кіраўніка дзяржавы, які датычыцца ўстанаўлення бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян. Размова ідзе пра Брэст і Гродна, а таксама прылеглыя да іх тэрыторыі, дзе бязвізавы рэжым будзе прадоўжаны да 10 дзён", - сказаў віцэ-прэм'ер. У далейшым гэты тэрмін таксама можа быць павялічаны, дадаў ён.
Паводле слоў Анатоля Калініна, гэтыя меры будуць садзейнічаць павелічэнню патоку замежных турыстаў у Беларусь.