6 чэрвеня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Міжнародная сельскагаспадарчая
выстаўка "Белагра" дае магчымасць зрабіць правільныя высновы для далейшага супрацоўніцтва з партнёрамі. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця выстаўкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА."Для нас важна паказаць навінкі нашай прадукцыі, убачыць прадукцыю партнёраў, сяброў, сапернікаў па бізнесе і зрабіць правільныя высновы для далейшага супрацоўніцтва. Упэўнены ў тым, што наша выстаўка і наступныя гады будзе запрашаць да сябе гасцей, будзе запатрабавана, будзе той пляцоўкай, на якой можна зверыць гадзіннікі і зрабіць высновы для далейшага развіцця і павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці", - адзначыў Андрэй Кабякоў.
Паводле слоў прэм'ер-міністра, традыцыйна выстаўка "Белагра" збірае лепшых прадстаўнікоў Беларусі, якія звязаны з аграбізнесам, запрашае ў госці лепшых прадстаўнікоў краін СНД, блізкага і далёкага замежжа. "У гэтым годзе ў выстаўцы ўдзельнічаюць 25 краін і звыш 500 фірм", - сказаў Андрэй Кабякоў. Ён павітаў дэлегацыю Малдовы на чале з прэм'ер-міністрам Паўлам Філіпам.
Андрэй Кабякоў таксама канстатаваў, што Беларусь уваходзіць у пяцёрку буйнейшых краін-экспарцёраў малочнай прадукцыі. "Для таго каб займаць гэта важнае месца ў сусветнай вытворчасці, яго падтрымліваць і ўзмацняць свае пазіцыі, неабходна пастаянна працаваць над сабой, знаходзіцца на вастрыі, на перадавых рубяжах навукі, заўсёды адпавядаць канкурэнцыі, якую прапануюць партнёры на рынках як унутры, так і за межамі нашай краіны", - паведаміў ён.