25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Францыя адзначае намаганні Беларусі па мірным вырашэнні канфлікту на паўднёвым усходзе Украіны. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы генеральнага дырэктара па пытаннях палітыкі і бяспекі МЗС Францыі Нікаля
дэ Рыўера з паслом Беларусі ў Францыі Паўлам Латушкам, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве."З улікам праведзеных 24 лютага ў Парыжы перагавораў міністраў замежных спраў "нармандскай чацвёркі" адбыўся абмен думкамі па пытаннях урэгулявання ўкраінскага крызісу. З французскага боку адзначаны намаганні Беларусі па мірным вырашэнні сітуацыі, што склалася на паўднёвым усходзе Украіны", - праінфармавалі ў пасольстве.
У цэлым на сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы беларуска-французскіх адносін. Асобная ўвага была ўдзелена развіццю дыялогу паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам. Субяседнікі таксама звярнулі ўвагу на ход падрыхтоўкі маючых адбыцца сустрэч Нікаля дэ
Рыўера з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі.