26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка мае намер у бліжэйшы час у тэлефоннай размове абмеркаваць з Прэзідэнтам Расіі шэраг пытанняў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У пачатку сустрэчы Сяргей Лаўроў перадаў Прэзідэнту Беларусі прывітанне ад Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
"Дзякуй, не забудзьце яму таксама перадаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
"Абавязкова. Раскажу падрабязна", - запэўніў Сяргей Лаўроў.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў бліжэйшы час плануе правесці тэлефонную размову з расійскім лідарам: "Я з ім сазванюся сёння-заўтра. Ёсць аб чым пагаварыць".