2 мая, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў, што расцэньвае адносіны з Беларуссю як важнейшыя для сваёй краіны. Аб гэтым кіраўнік малдаўскай дзяржавы сказаў, прымаючы ўдзел у адкрыцці выстаўкі плаката перыяду Вялікай Айчыннай вайны, праведзенай Беларускім культурным цэнтрам у Малдове, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе малдаўскага лідара.
Ігар Дадон адзначыў у сваім выступленні, што Беларускі культурны цэнтр пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Малдове робіць добрую справу, садзейнічаючы захаванню памяці пра вайну і агульную Перамогу.
"Расцэньваю адносіны з Беларуссю як важнейшыя для Малдовы. Удзячны Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку за падтрымку нашай краіны. Важнай падзеяй стане мой візіт у Беларусь у ліпені бягучага года", - падкрэсліў кіраўнік малдаўскай дзяржавы.
У адкрыцці выстаўкі таксама прынялі ўдзел пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, вязень канцлагера Магдэбург Любоў Асадчук і іншыя ганаровыя госці.
3 мая, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. У Беларускім культурным цэнтры ў Кішынёве 2 мая адбылося адкрыццё выстаўкі антыфашысцкага плаката перыяду Вялікай Айчыннай вайны з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, прымеркаванай да святкавання 72-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Выстаўка дэманструе савецкі плакат часоў Вялікай Айчыннай вайны як гістарычны дакумент. Прадстаўлены плакаты выдавецтваў "Искусство" (Масква і Ленінград), "Боевой карандаш", "Окна ТАСС", а таксама сатырычнае выданне ЦК КП(б)Б "Раздавім фашысцкую гадзіну", якое друкавалася ў Беларусі для насельніцтва акупіраванай тэрыторыі і партызан.
Перад ветэранамі, прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання Малдовы, дыпламатычнага корпуса, беларускай і іншых нацыянальных дыяспар выступілі Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук, старшыня Беларускага культурнага цэнтра Ганна Бабіна, вязніца канцлагера Любоў Асадчук і ўдзельнік парада Перамогі - ветэран вайны Уладзімір Вайцаховіч.
Пасля завяршэння агляду выстаўкі старшыня Беларускага культурнага цэнтра і пасол Беларусі ў Малдове азнаёмілі ганаровых гасцей з пастаяннай экспазіцыяй цэнтра, гісторыяй яго стварэння і асноўнымі напрамкамі дзейнасці.
Адбыўся святочны канцэрт творчых калектываў беларускай дыяспары, а таксама маладых выканаўцаў. Ветэранам былі ўручаны падарункі.
Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон закінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей Беларускага культурнага цэнтра.