3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На будаўніцтве АЭС у Астраўцы ідзе вельмі сур'ёзны кантроль якасці работ. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" заявіў міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны, паведамляе БЕЛТА.
"Аўрал у час будаўніцтва атамнай станцыі не дапусцім. Тут ідзе вельмі сур'ёзны кантроль па якасці і выкананні ўсіх пастаўленых задач. Каб вызначыць гатоўнасць аб'екта, яго правяраюць восем чалавек незалежна адзін ад аднаго. Кожны з іх падпісвае дакумент, які дазваляе правесці наступны этап работы", - сказаў Анатоль Чорны.
Міністр звярнуў увагу, што 87 працэнтаў работ на будаўніцтве АЭС у Астраўцы выконваюць беларусы.
Паводле слоў Анатоля Чорнага, будучыя атамшчыкі атрымаюць у Астраўцы арэнднае жыллё, якое актыўна будуецца ў горадзе.