26 жніўня, Валожынскі раён /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава спадзяецца на далейшую ініцыятыўнасць моладзі. Аб гэтым заявіў сёння намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў час урачыстага адкрыцця рэспубліканскага спартыўнага фестывалю для працуючай моладзі "Алімпія-2016", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Бузоўскі адзначыў, што на адкрыццё фестывалю прыехала шмат дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў розных міністэрстваў і ведамстваў. "Гэта тая ўвага, якая аказваецца моладзі ў Беларусі, гэта надзея на вашу далейшую ініцыятыву", - падкрэсліў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
Ён таксама звярнуў увагу, што падтрымка моладзі заўсёды застаецца адным з прыярытэтаў у сацыяльна-эканамічным развіцці краіны. "Паверце, гэта не галасноўныя фразы. Гэта заслуга ў тым ліку Года моладзі, гэта заслуга ўсіх вас: хто рабіў тыя праекты, дабіўся тых рэзультатаў, якія мы атрымалі па выніках Года моладзі", - адзначыў Ігар Бузоўскі і выказаў надзею, што моладзь зможа прымножыць дасягнутае.