3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 2015 год будзе годам высокай сацыяльнай актыўнасці. Такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі ў час інтэрактыўнага ток-шоу "Справа прынцыпу" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.
Гаворачы аб маючых адбыцца выбарах кіраўніка дзяржавы, Ігар Бузоўскі адзначыў: "Гэты год будзе годам высокай сацыяльнай актыўнасці". "Іншае пытанне - тое, што ён будзе вельмі няпростым па прычыне, у першую чаргу, сітуацыі вакол Беларусі - у сувязі з тым, што адбываецца ў нашых суседзяў (ва Украіне. - Заўвага БЕЛТА)", - сказаў ён.
На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, бягучы год будзе напружаным і ў сувязі з пастаўленымі задачамі па кансалідацыі і развіцці грамадства, па выхадзе на новыя формы - эканамічныя і сацыяльнага развіцця.
Ігар Бузоўскі дадаў, што бягучы год патрабуе ад кожнага чалавека, які пражывае на тэрыторыі Беларусі, кампетэнтнасці і адказнасці за рашэнні, што прымаюцца, таму што ў тым ліку ад гэтага "залежыць мір і спакой нашых сем'яў".