20 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У Казахстане высока цэняць якасць беларускай адукацыі, заявіў сёння Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ергалі Булегенаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай звароту Прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева па пытаннях пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады і пасланню казахстанскаму народу "Трэцяя мадэрнізацыя Казахстана: глабальная канкурэнтаздольнасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Якасць беларускай адукацыі вельмі высокая, і ў краіне добрыя ўмовы, якія прывабліваюць для вучобы моладзь з Казахстана", - адзначыў дыпламат. Цяпер у Беларусі вучацца амаль 300 казахстанскіх студэнтаў - не толькі ў Мінску, але і ў абласных ВНУ. Ёсць казахстанскія студэнты ў тым ліку ў Ваеннай акадэміі, ВНУ МНС.
Пасол выказаў меркаванне, што ў бліжэйшыя гады колькасць казахстанскіх студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю ў Беларусі, можа павялічыцца. У сваю чаргу ён запрасіў беларускую моладзь вучыцца ў ВНУ Казахстана.