22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перамога ў агульным заліку юніёрскага Кубка IBU ў сезоне 2015/2016 года надае вялікую матывацыю на будучае. Аб гэтым расказала беларуская біятланістка Дар'я Блашко афіцыйнаму сайту Міжнароднага саюза біятланістаў, заняўшы першае месца ў рэйтынгу сярод атлетаў да 21-го года, паведамляе БЕЛТА.
"Перамога ў агульным заліку юніёрскага Кубка IBU важная для мяне. Гэта вынік работы на працягу ўсяго сезона. Многія моцныя біятланісткі з іншых краін хацелі апярэдзіць мяне, давялося вытрымаць сапраўдную бітву за першае месца. Рада свайму дасягненню. Поспех па выніках сезона сярод юніёраў надасць мне вялікую матывацыю на будучае", - адзначыла Дар'я Блашко.
У агульным заліку юніёрскага Кубка IBU ў сезоне 2015/2016 года беларуска набрала 388 ачкоў. Другое месца заняла Лізавета Бельчанка з Казахстана - 339 балаў, трэцяе месца ў немкі Крысцін Маер - 333 ачкі.