30 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Ніякіх разыходжанняў паміж краінамі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы няма. Аб гэтым заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Маскве генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я не адчуў якіх-небудзь разыходжанняў паміж краінамі АДКБ або спробу неяк дыстанцыравацца ад пытанняў калектыўнай бяспекі", - сказаў Мікалай Бардзюжа, адказваючы на пытанне аб сітуацыі ў арганізацыі ў сувязі з падзеямі ва Украіне.
Разам з тым генеральны сакратар АДКБ не стаў утойваць, што па шэрагу пазіцый у краін АДКБ ёсць розныя погляды, розныя падыходы. "Але пакуль нам удаецца знаходзіць кансэнсус, не было ніводнага пытання, па якім не былі б знойдзены ўзаемапрымальныя рашэнні", - адзначыў Мікалай Бардзюжа.