11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская каманда выказала падтрымку расійскім паралімпійцам, расказаў журналістам у Нацыянальным аэрапорце Мінск начальнік аддзела па зімовых відах спорту Міністэрства спорту і турызму Андрэй Фомачкін, каменціруючы вынас расійскага сцяга ў час цырымоніі адкрыцця XV летніх Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Паралімпійцы - адна вялікая сям'я, і беларуская каманда выказала падтрымку расіянам, якіх адхілілі ад Паралімпіяды ў Рыа", - адзначыў Андрэй Фомачкін.
Ён таксама папрасіў прабачэння ў журналістаў за тое, што не адказваў на званкі, паколькі гэта магло паўплываць на беларускую каманду.
Андрэй Фомачкін, падкрэсліў, што падтрымаў бы любую каманду, якую несправядліва б адхілілі ад Алімпіяды або Паралімпіяды.