24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт застаецца абсалютным прыярытэтам у рабоце МЗС. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Сяргей Алейнік на адкрыцці семінара з кіраўнікамі загранустаноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Экспарт застаецца абсалютным прыярытэтам у рабоце МЗС і беларускіх загранустаноў. Так было заўсёды. Гэта задача для нас з'яўляецца стратэгічнай. Дасягнуты за пяць месяцаў гэтага года рост па таварах на 13,9 працэнта ні ў якай меры не павінен нас супакойваць. На фоне сусветнай тэндэнцыі зніжэння цэн задача па дасягненні гадавых прагнозных паказчыкаў патрабуе самай пільнай увагі, карпатлівай работы і, магчыма, новых падыходаў", - сказаў Сяргей Алейнік.
Паводле яго слоў, дыпламатам неабходна максімальна задзейнічаць усе магчымасці і рэзервы для дасягнення неабходнага выніку.
"Перакананы, што, атрымаўшы загартоўку апошніх гадоў, мы павінны, проста абавязаны справіцца з гэтымі і многімі іншымі задачамі. Поспех нашай тактыкі і стратэгіі на знешнім контуры шмат у чым будзе залежаць ад вас. Вы знаходзіцеся на перадавым дыпламатычным рубяжы", - дадаў міністр.
Семінар з кіраўнікамі загранустаноў будзе доўжыцца на працягу тыдня. Дыпламаты прымуць удзел у нарадах у намеснікаў прэм'ер-міністра, сустрэчах з прадстаўнікамі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрнаў "Белнафтахім" і "Беллеспаперапрам", вядучых прадпрыемстваў краіны, рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій і "Вялікага каменя".