4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговыя золата, серабро і бронза ў беларускіх спартсменаў на чэмпіянатах па пажарна-выратавальным спорце ў Стамбуле. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Учора адбыўся другі дзень спаборніцтваў - па пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі. Па выніках фінальнага забегу сярод жанчын Валерыя Фурык (Рэспубліка Беларусь) заняла 3-е месца. Марыя Катасева (Расійская Федэрацыя) заняла 1-е месца, а Кацярына Чандакова (РФ) - другое.
Сярод мужчын мацнейшым стаў Ілья Навумаў (Беларусь), які прабег паласу з перашкодамі за 15,43 сек. Яўген Рабцэвіч (Беларусь) крыху ўступіў пераможцу і заняў 2-е месца (15,48 сек).
Як паведамлялася, у Стамбуле беларускія спартсмены ўдзельнічаюць у XVII чэмпіянаце свету сярод мужчын і XI чэмпіянаце свету сярод жанчын па пажарна-выратавальным спорце.