Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Врс 2020

Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы ў рэйтынгу ФІФА

Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы ў рэйтынгу ФІФА
Фота з архiва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі засталася на 87-м месцы ў абнародаваным сёння рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За мінулыя два месяцы беларускія футбалісты правялі два стартавыя паядынкі на групавым этапе новага сезона Лігі нацый УЕФА. Спачатку падапечныя Міхаіла Мархеля ў Мінску прайгралі камандзе Албаніі (66-е месца ў рэйтынгу ФІФА) з лікам 0:2, а потым абыгралі ў Алматы футбалістаў Казахстана (118) - 2:1. Пасля гэтых сустрэч у актыве зборнай Беларусі 1282 ачкі.

Свой наступны матч беларусы правядуць 8 кастрычніка ў Тбілісі з камандай Грузіі (89). Гэта будзе паўфінал стадыі плэй-оф за выхад у фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы. Потым на групавым этапе Лігі нацый беларускія футбалісты 11 кастрычніка згуляюць у Вільнюсе са зборнай Літвы (131), а на 14 кастрычніка прымуць у Мінску казахстанскую каманду.

Топ-10 вераснёвага рэйтынгу ФІФА:

1. Бельгія - 1773 ачкі,
2. Францыя - 1744,
3. Бразілія - 1712,
4. Англія - 1664,
5. Партугалія - 1653,
6. Уругвай - 1645,
7. Іспанія - 1642,
8. Харватыя - 1628,
9. Аргенціна - 1623,
10. Калумбія - 1622.

З краін былога Савецкага Саюза найлепшая пазіцыя ў зборнай Украіны, якая знаходзіцца на 24-м месцы (1539 ачкоў), 32-я пазіцыя ў расіян (1485).

Наступны рэйтынг ФІФА плануе апублікаваць 22 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі