Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

17 Чэр 2015

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы заваявала бронзу ў групавых практыкаваннях на Еўрапейскіх гульнях

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы заваявала бронзу ў групавых практыкаваннях на Еўрапейскіх гульнях17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы камплект узнагарод Еўрапейскіх гульняў разыгралі прадстаўніцы самага прыгожага віду спорту - мастацкай гімнастыкі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мнагабор'і групавых практыкаванняў зборная Беларусі ў складзе Ксеніі Чалдышкінай, Ганны Дудзянковай, Марыі Кадобінай, Аляксандры Наркевіч, Валерыі Пішчэлінай і Арыны Цыцылінай стала бронзавым прызёрам у мнагабор'і. У першым відзе праграмы практыкаванняў з пяццю стужкамі беларускі паказалі толькі сёмы вынік, зарабіўшы 16,950 бала. Затое ў практыкаванні з булавамі і абручамі беларускі выступілі бліскуча, зарабіўшы лепшую ацэнку - 17,900 бала, агульная сума склала 34,850 бала, што дало ім магчымасць заняць трэцюю прыступку на п'едэстале гонару. Уладальнікам золата стала зборная Расіі (35,300), а серабро дасталося камандзе Ізраіля (35,050).

На Еўрапейскіх гульнях "мастачкі" разыгрываюць два камплекты ўзнагарод. У пятніцу, 19 чэрвеня, лепшых вызначаць удзельніцы індывідуальных спаборніцтваў у мнагабор'і. Беларусь прадставяць Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна.Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцы заваявала бронзу ў групавых практыкаваннях на Еўрапейскіх гульнях

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі