Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Стд 2025

"Запланавана вялікая праграма". Ганна Лукашэнка расказала, якім будзе "Марафон адзінства" ў Гродне


Фота з архiва

11 студзеня, Ліда /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік рабочай групы па арганізацыі і правядзенні "Марафону адзінства" Ганна Лукашэнка расказала, якім будзе марафон у Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Марафон адзінства" пройдзе ў Гродне 17-18 студзеня. Там у нас запланавана вялікая праграма. Як і ў іншых гарадах марафону, у Гродне мы стараемся дадаць нейкую сваю адметнасць. Будзе каля васьмі выстаў, мерапрыемствы ва ўстановах адукацыі. Будзе вельмі цікавая сустрэча (у рамках праекта. - Заўвага БЕЛТА) "Маё жыццё. Мой шлях. Мой Прэзідэнт" з Лідзіяй Міхайлаўнай Ярмошынай", - сказала Ганна Лукашэнка.

Акрамя таго, для жыхароў і гасцей горада пройдзе вячэрні канцэрт з удзелам блогераў і артыстаў "Марафону адзінства". Таксама ўвечары запланавана правядзенне акцыі "Гэта мая краіна".

"Мы запрашаем далучацца да мерапрыемстваў марафону. Думаю, людзям будзе на што паглядзець і аб чым пагаварыць", - дадала Ганна Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі