30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 794. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 320 594 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 310 983 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2 237 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8 683 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 349 784 тэсты.