15 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 995 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1299. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 302 323 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 293 485 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2095 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 579 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 5 101 314 тэстаў.