23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 972 пацыенты з COVID-19, выпісаны 861. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 280 428 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 270 289 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1930 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 7367 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 806 777 тэстаў.