7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 943 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1363. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 399 852 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 392 366 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2910 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 17 923 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 427 830 тэстаў.