29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 918 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 654. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 319 599 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 310 189 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2227 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 10 782 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 341 101 тэст.