26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 896 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 649. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 353 846 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравели 344 206 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2502 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9959 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 5 788 360 тэстаў.