20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 888 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 742. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 345 998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 336 227 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2443 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 9307 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 5 685 902.