11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 8611 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1444 . Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 814 262 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 800 239 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 6221 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 32 880 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 078 002 тэсты.