26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 847 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 754. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 239 482 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 224 925 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1668 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8436 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 383 701 тэст.