11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 837 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1009. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 298 960 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 289 622 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2070 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 800 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 5 048 874 тэсты.