9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 834 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1035. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 401 853 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 394 272 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2939 пацыентаў з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 18 612 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 6 466 165.
Больш за 641,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 345,5 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.