9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 8254 пацыенты з COVID-19, выпісаны 239. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 797 188 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 783 649 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6190 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 32 122 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 12 010 784 тэсты.